У Віцебскай абласной філармоніі пройдзе святочны канцэрт “Вясной спяваем мы пра каханне”
6 сакавіка а 18.30 у Віцебскай абласной філармоніі адбудзецца канцэрт вакальных дуэтаў “Вясной спяваем мы пра каханне”.
У гэты вечар артысты спяваюць толькі пра каханне і толькі дуэтам. Салісты філармоніі выканаюць шлягеры ХХ стагоддзя, творы з кінафільмаў савецкага перыяду, дуэты з мюзіклаў, аперэт.
Выканаўцы: Аксана Новікава, Алена Гракава, Леанід Кажарскі, Арцём Блахін
Канцэртмайстар – Таццяна Шахрай
Вядучая – Алеся Новіцкая
У праграме прагучаць творы І. Кальмана, І. Штрауса, Э. Уэббера, Г. Глакава, І. Дунаеўскага, Ю. Мілюціна і інш.