У Віцебскай абласной філармоніі пройдзе Калядны канцэрт
25 снежня а 18.30 у зале філармоніі пройдзе канцэрт сімфанічнай музыкі ў выкананні СІМФОНІЧНАГА АРКЕСТРА ВІЦЕБСКАЙ ОБЛАСНОЙ ФІЛАРМОНІІ. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – Уладзімір БЕЛЯЎСКІ.
Традыцыйны калядны канцэрт сімфанічнага аркестра Віцебскай абласной філармоніі падорыць сустрэчу з неўміручай класікай – сюітай з балета Чайкоўскага “Шчаўкунок”, “Завірухай” Свірыдава. Гэтыя творы ў дзіўныя калядныя дні дадуць магчымасць адкрыць сваю душу насустрач святочнаму чаканню цуду.
У праграме: творы кампазітараў XIX-XX стст.