У Віцебскай абласной філармоніі пройдуць музычныя вечары Латвіі «Sveika, Muzika!»
Упершыню на сцэне абласной філармоніі выступіць салістка Латвійскай нацыянальнай оперы Анджэла Гоба (мецца-сапрана), канцэртмайстар Дацэ Клява (фартэпіяна). 25 кастрычніка (а 18.30) адбудзецца канцэрт вакальнай музыкі з цыкла «Музычныя вечары Латвіі ў філармоніі «Sveika, Muzika!»
Карэнная ўраджэнка Рыгі, Анджэла Гоба скончыла музычны каледж (1998), латвійскую акадэмію музыкі (2002), мае ступень магістра мастацтваў, мноства прэстыжных узнагарод акадэмічнай музыкі Латвіі.
У Латвійскай нацыянальнай оперы Анджэла дэбютавала ў 1999. Як яе салістка ў цяперашні час Анджэла Гоба выконвае партыі Любові ў оперы
«Мазепа», Княгіні ў оперы «Русалка», Амне?рыс у оперы «Аіда», Ларынай у оперы «Яўгеній Анегін», Прынцэсы ў оперы «Сястра Анжаліка», Цыты ў оперы «Джанні Скікі» іншых. У Віцебску Анджэла Гоба выканае музыку сусветна вядомых кампазітараў – як замежных, так рускіх і латвійскіх аўтараў.Дацэ Клява (фартэпіяна) – лаўрэат міжнародных конкурсаў, загадчыца кафедры канцэртмайстарскага майстэрства Дзяржаўнай акадэміі музыкі ім. Язэпа Вітола (Латвія), прафесар кафедраў камернага ансамбля, вакалу, харавога і сімфанічнага дырыжыравання. Прымае актыўны ўдзел у канцэртным жыцці Латвіі. Працавала з дырыжорамі А.Дзмітрыевым, Т.Кальюстэ, Ф.Лайерам, М.Мінкоўскім і інш. Канцэрты канцэртмайстра з інструменталістамі, вакалістамі, хорам Латвійскага рады праходзілі ў Амерыцы, Еўропе і Скандынавіі. Дацэ Клява неаднаразова прызнавалася лепшым канцэртмайстрам выканальніцкіх конкурсаў.
У праграме прагучаць творы рамансы і арыі з опер рускіх і латвійскіх кампазітараў:
П. Плакідыс.
«Што грукоча, што дрыжыць»Я. Кепіціс.
«Куст руж»Г. Берына.
«Любоў»Я. Медыньш.
«Сон»П. Дамбіс.
«Людзі мне дрэнна кажуць»Б. Скултэ. Манолог Байбы
Я. Залітыс.
«Далёка, далёка я бачыла»С. Рахманінаў.
«Эпізод з Мюсэ»С.Рахманінаў.
«У маўчанні ночы тайнай»З. Левіна.
«Прыгожыя вочкі»П.Чайкоўскі. Арыя Іааны з оперы
«Арлеанская дзева»П. Чайкоўскі. Арыя Вольгі з оперы
«Яўгеній Анегін»Р.Шчадрын. Песня і частушкі Варвары з оперы
«Не толькі любоў»П. Чайкоўскі. Арыя Леля з музыкі да драмы Астроўскага
«Снягурка»