У Віцебскім гарвыканкаме адбыўся сход дэлегатаў V Усебеларускага народнага сходу
У прэзідыуме — старшыня гарвыканкама Віктар Мікалайкін, яго намеснікі Валянцін Цвяткоў, Пётр Падгурскі, Дзмітрый Шэрыкаў, Зінаіда Каралёва, старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Уладзімір Белявіч, кіраўнікі адміністрацый раёнаў Віцебска Мікалай Арлоў, Юрый Панфілаў і Сяргей Сташэўскі. На мерапрыемстве ўзнімаліся пытанні, якія неўзабаве будуць вынесены на ўсеагульнае абмеркаванне.
— Як дэлегат збору і як кіраўнік гарвыканкама, у першую чаргу аддаю сабе справаздачу аб праведзенай у мінулай пяцігодцы працы. І, думаю, кожнаму дэлегату і кіраўніку трэба так паступіць: падвесці вынікі, разабраць памылкі, зразумець, што атрымалася, што не, і на аснове гэтага планаваць далейшае развіццё, — адзначыў падчас размовы з журналістамі Віктар Мікалайкін. — Віцебску ёсць чым ганарыцца. Прывяду некалькі лічбаў: прамысловая вытворчасць у горадзе за пяць гадоў вырасла па індэксе фізічнага аб'ёму, гэта значыць у натуральным вымярэнні, у 1,4 раза. Другі момант: за мінулую пяцігодку ўзведзена каля 800 тысяч квадратных метраў жылля, не лічачы індывідуальнай катэджная забудовы. Гэта дзесьці 130 шматпавярховых жылых дамоў. Амаль новы мікрараён. Горад развіваецца, расце. Насельніцтва ўжо перавышае 377 тысяч, што на 20 тысяч больш, чым у 2010 годзе. У кожнай сферы ёсць свае поспехі. Так, прырост гандлёвых плошчаў за гэты час увогуле падвойны. Мы дайшлі да маленькіх мікрараёнаў, ускраін. Але ёсць і праблемы. На жаль, адстае цяпер інфраструктура новых мікрараёнаў, у прыватнасці — Білева, Медцэнтра, дзе не хапае дзіцячых садкоў, школ, паліклінік.
— Вядома, асаблівую ўвагу трэба надаць прыватнаму сектару, дзе людзі набылі зямлю, пабудавалі жыллё. Аднак пакуль не ўсюды праведзены неабходныя камунікацыі. Вось тыя задачы, якія трэба будзе вырашаць у будучым годзе. Тое ж самае тычыцца развіцця медыцыны. Думаю, што рада з дэлегатамі дазволіць прыняць тыя ці іншыя рашэнні, якія тычацца развіцця горада. Ёсць розныя шляхі. Мы можам зараз распыляцца, узяцца за мноства аб'ектаў, на завяршэнне якіх потым не хопіць сродкаў. Або ж можам сканцэнтраваць сваю ўвагу на самым
галоўным. А выбраць такія першачарговыя аб'екты і дапамогуць дэлегаты сходу.У рамках сустрэчы прысутныя былі праінфармаваныя аб тых выніках, з якімі наш рэгіён завяршыў мінулую пяцігодку — у прамысловым комплексе, знешнеэканамічнай дзейнасці і іншых сферах. Было адзначана, што, нягледзячы на цяжкасці, на многіх прамысловых прадпрыемствах працягваецца праца па тэхнічным перааснашчэнні, мадэрнізацыі прадукцыі. Да прыкладу, праведзены раканструкцыя падрыхтоўча-прэсавага аддзялення па перапрацоўцы алею рапсу ў ААТ «Віцебскі маслаэкстракцыйны завод», буйнамаштабная мадэрнізацыя цэха сухіх сняданкаў на віцебскім кандытарскім камбінаце «Віцьба».
— Нягледзячы на тое, што праблем хапае, з аптымізмам гляджу ў будучыню, — адзначыў Віктар Нікалайкін. — У горадзе сёння ёсць усё для жыцця. У Віцебску можна дастойна зарабляць, але для гэтага трэба працаваць.
Створаны шэраг новых прамысловых прадпрыемстваў, хай невялікіх па колькасці, але ў той жа час значных — гэта прыватныя прадпрыемствы «Невастрой» і «РуБелЭка», якія выпускаюць будаўнічыя матэрыялы, мясакамбінат «Славянскі» ЗАТ «Віцебскаграпрадукт». Працягваецца будаўніцтва прадпрыемства па вытворчасці гандлёвага абсталявання пад маркай вядомага міжнароднага холдынгу «Мадэрн-Экспа».
Па асобных прадпрыемствах прыйшлося прымаць рашэнні, якія тычацца іх эканамічнай нестасоўнасці. Гэта «Віцебскі Рассвет», «Чароўніца», «Вінаробны завод», «КІМ». Перспектыў у іх не было, хоць на працягу шэрагу гадоў рабіліся спробы па аздараўленні.
— Нягледзячы на тое, што праблем хапае, з аптымізмам гляджу ў будучыню, — адзначыў Віктар Паўлавіч. — У горадзе сёння ёсць усё для жыцця. У Віцебску можна дастойна зарабляць, але для гэтага трэба працаваць. Прывяду некалькі лічбаў: сярэдняя заработная плата ў горадзе за студзень — красавік бягучага года склала 6 376 тысяч, у тым ліку за красавік — 6 585 тысяч рублёў. У цэлым па горадзе за студзень — красавік 2016-га тэмп росту намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года склаў 107,3 працэнта, рэальнай — 95,5 працэнта.
Пасля дакладу прадстаўнікі гарадской улады выслухалі прысутных. Дэлегаты агучылі пытанні, якія тычацца развіцця Віцебска, якія іх хвалююць. Гэта арэнднае жыллё, працаўладкаванне, новыя працоўныя месцы, стварэнне безбар'ернага асяроддзя. Таксама быў адзначаны прыкрае стан пад'ездаў дамоў, якім па 30—40 гадоў, тратуараў у дварах. На ўсе пытанні былі дадзены кампетэнтныя адказы. Што тычыцца арэнднага жылля, то Віктар Мікалайкін адзначыў: два дамы ўжо пабудаваны, аднак попыт не падае, таму будзе ўздымацца пытанне аб узвядзенні ў наступным годзе трэцяга. Складаная сітуацыя склалася на біржы працы. Цяпер там лічацца 2592 чалавекі. Вакансій не хапае. Аднак шляхі вырашэння дадзенай праблемы ёсць, у прыватнасці, за кошт стварэння новых працоўных месцаў. Благаўладкаванню горада таксама надаецца нямала ўвагі.
— Мы ідзем зараз некалькі іншым шляхам. Калі раней, да прыкладу, займаліся ямачным рамонтам, то сёння прыходзім з дарожнай тэхнікай у двары. Такіх добраўпарадкаваных двароў у Віцебску ўжо дзясяткі. Іх колькасць будзе расці, — паабяцаў Віктар Паўлавіч.
Увогуле, прысутныя на сходзе зразумелі: прыярытэты, вызначаныя кіраўніком дзяржавы на мінулую пяцігодку, нягледзячы на цяжкасці, захаваны. У наступныя гады іх трэба пастарацца прымножыць.
Марыя БУДКЕВІЧ. Фота Алега КЛІМОВІЧА. «Віцьбічы».