У Віцебскім дзяржаўным медыцынскім каледжы імя акадэміка І.П.Антонава адкрыліся новыя камп'ютарныя класы і музей

У новых класах устаноўлена 17 камп'ютараў.
– Для нас гэта выдатны падарунак, праца з найноўшымі камп'ютарамі палегчыць працэс выкладання і палепшыць яго якасць, – кажа інжынер-праграміст, выкладчык ВДМК імя акадэміка І.П.Антонава Наталля Шыбанава.


Важную ролю ў навучальным працэсе адыграе і музей навучальнай установы. Тут прадстаўлена багатая гісторыя каледжа з унікальнымі гістарычнымі дакументамі, распавядаецца пра яго знакамітых выпускнікоў.

– Ёсць старажытнае выказванне аб тым, што, не ведаючы мінулага, нельга мець плённага сучаснасці і добрай будучыні, – разважае член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, доктар медыцынскіх навук, прафесар Юрый Дзеркач. – Таму вельмі важна, каб навучэнцы, якія выбралі сваёй прафесіяй медыцыну, разумелі, якім чынам праходзіла станаўленне медыцынскай навукі і практыкі, як фарміраваліся веды, якія дапамагалі людзям станавіцца здаровымі. У музеі мы бачым імёны, прозвішчы людзей, якія стаялі ля вытокаў фарміравання навуковай і практычнай медыцыны. І веданне, як адбывалася развіццё медыцынскай навукі на тэрыторыі Віцебскай вобласці, дапамагае нам усвядоміць важнасць нашай прафесіі. Змяняюцца час, хваробы, застаецца галоўная задача медыцынскіх работнікаў: заўсёды быць кампетэнтнымі і мець магчымасць якасна аказаць меддапамогу.


