У Віцебскім дзяржаўным політэхнічным прафесійным ліцэі адкрыўся навучальны аб'ект рэсурснага цэнтра «Кафэ 16».

В Витебском государственном политехническом профессиональном лицее открылся учебный объект ресурсного центра «Кафе 16»
Назва аб'екта не выпадковая: ПТВ-16 кулінарыі стала асновай сфарміраваных традыцый, вопыту, на якіх развіваецца сучасны ліцэй.



Тут навучэнцы змогуць набыць важныя навыкі і ўменні на шляху да авалодання прафесіяй. Сімвалічна таксама, што аб'ект адкрыўся ў год 60-годдзя гэтай установы і 80-годдзя сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Важнасць адкрыцця кафэ адзначыў і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў, бо аб'ект з'яўляецца часткай створанага тры гады таму рэсурснага цэнтра, дзе навучэнцы будуць атрымліваць вопыт і шліфаваць сваё майстэрства.



Адкрыццё «Кафэ 16» стала сапраўдным святам, дзе гучалі песні, прайшлі выдатныя майстар-класы. Як расказалі, дадзенае кафэ змогуць наведваць і жыхары горада. З упэўненасцю можна сказаць, што меню і гасціннасць прыйдуцца ім даспадобы.