У Віцебскім дзяржуніверсітэце адкрыўся Цэнтр кітайскай мовы і культуры

У Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава сёння адкрыўся Цэнтр кітайскай мовы і культуры.

У новым цэнтры

Цуй Цымін

У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін, члены дэлегацыі пасольства, прадстаўнікі гарадскіх органаў улады, калектыў і студэнты ВНУ. "Адкрыццё гэтага цэнтра праходзіць у рамках Года адукацыі Беларусі ў Кітаі. Супрацоўніцтва нашых краін у гэтай сферы пастаянна паляпшаецца. Адзначаецца штогадовы рост колькасці кітайскіх студэнтаў у Беларусі. Напрыклад, у Віцебскім дзяржаўным універсітэце ў цяперашні час іх колькасць складае каля 150 чалавек, а ў бліжэйшы час павялічыцца да 200", - сказаў Цуй Цымін. Ён выказаў упэўненасць, што дзейнасць цэнтра будзе паспяховай і плённай, паслужыць яшчэ большаму распаўсюджванню кітайскай мовы і культуры ў Беларусі.

Пасол Кітая нагадаў, што летась краіны адзначылі 25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін. "На працягу гэтых гадоў яны развіваюцца дынамічна, вынікова і выйшлі на ўзровень даверлівага стратэгічнага партнёрства, сфарміравалі каласальны патэнцыял для далейшага развіцця двухбаковага узаемавыгаднага супрацоўніцтва", - адзначыў ён.

Як паведамілі ва ўніверсітэце, аснашчанасць цэнтра дазволіць забяспечваць высокі ўзровень навучальнага працэсу. Праводзіць навучальныя заняткі, мерапрыемствы сацыякультурнай накіраванасці для студэнтаў, супрацоўнікаў універсітэта і мясцовых жыхароў тут будуць спецыяльна накіраваныя ў Віцебск пры садзейнічанні пасольства два валанцёры - носьбіты мовы.

Усяго ва УА "ВДПУ імя П.М. Машэрава" навучаюцца каля 1 тыс. замежных студэнтаў з 23 краін.

БЕЛТА.