У Віцебскім і Глыбоцкім раёнах знайшлі гранаты, снарады і міны часоў вайны

В Витебском и Глубокском районах нашли гранаты, снаряды и мины времен войны

У двух раёнах Віцебскай вобласці 5 мая падчас сельгазработ знайшлі водгукі вайны, якая скончылася 70 гадоў таму, паведамляе МУС.

Раніцай на полі ў вёсцы Верхняе Глыбоцкага раёна выявілі 17 артылерыйскіх снарадаў часоў Вялікай Айчыннай.

Праз гадзіну сапёраў выклікалі ўжо ў вёску Бондары Віцебскага раёна. Тут у зямлі, у полі, ляжалі 12 мінамётных мін, столькі ж артылерыйскіх снарадаў, 42 узрывальнікі, 13 гранат і 19 запалаў да іх.

Небяспечныя знаходкі ў абодвух выпадках збясшкодзіла група размініравання в/ч 5524.