У Віцебскім кінатэатры дзяўчынцы-падлетку распылілі ў твар газ з балончыка
У сярэдзіне лютага ў праваахоўныя органы з установы аховы здароўя паступіла паведамленне аб тым, што за аказаннем медыцынскай дапамогі звярнулася 14-гадовая дзяўчына-падлетак з хімічным апёкам вачэй.
Цялесныя пашкоджанні вучаніцы 8 класа адной з гімназій абласнога цэнтра прычыніў раней асуджаны па артыкуле хуліганства жыхар горада Віцебска 1996 года нараджэння. Малады мужчына падкарауліў дзяўчыну-падлетка ў тамбуры памяшкання кас кінатэатра «Дом кіно», пасля чаго, сілай утрымліваючы падлетка, распыліў ёй у твар змесціва газавага балончыка.
Устаноўлена, што дзеянні абвінавачванага характарызаваліся спантаннасцю, беспрычыннасцю і агрэсіўнасцю. Раней мужчына не быў знаёмы з пацярпелай, канфліктных сітуацый паміж імі да інцыдэнту не ўзнікала.
У цяперашні час мужчыну прад'яўлена абвінавачванне па ч.3 арт.339 (асабліва злоснае хуліганства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Да абвінавачванага прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Следчыя УСК па Віцебскай вобласці звяртаюцца да жыхароў горада: у выпадку, калі вы сталі сведкам здзяйснення апісаных злачынных дзеянняў, паведаміце пра гэта па тэлефонах: 102, 80212 48-66-37. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.