У Віцебскім медыцынскім універсітэце прайшоў абласны этап конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі-2017»
Удзельнікі конкурсу выступілі ў намінацыях «Вакальная творчасць», «Арыгінальны жанр», «Харэаграфія». Але самай яркай і відовішчнай стала намінацыя «Вакальная творчасць».
Прадстаўнікі Наваполацкай гарадской бальніцы ў тэатралізаваным выступленні «Масленіца» скарылі гледачоў народнымі беларускімі абрадамі і вобразамі, а ўрач-акушэр-гінеколаг Алена Вайтховіч сваім незабыўным выкананнем «Слуцкіх ткачых». Высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства, артыстызм, касцюмы паказала вакальная група «Палачаначка» з Полацкай гарадской бальніцы, у складзе якой выступіла і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Святлана Браўфер. Немагчыма было не запомніць віртуозную ігру інструментальнага дуэта супрацоўнікаў медыцынскага ўніверсітэта Дзяніса Шкір'янава (гітара) і Аляксея Хныкова (балалайка). Іх папуры стала каларытнай і яркай падзеяй свята. У размоўным жанры ўсіх скарыў урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг Лёзненскай раённай бальніцы Мікалай Шпыркавіч, прачытаўшы гумарыстычны вершаваны апавяданне Ніла Гілевіча «Як я ўцягнуўся».
«Тое, што ў працоўных калектывах шмат таленавітых і крэатыўных людзей, сведчыць колькасць ахвотных выступіць. Вядома, гэта не прафесійныя артысты, але затое ўсе гэтыя людзі шчыра захоплены светам творчасці і мастацтва. Адны любяць спяваць і танцаваць, іншыя – здзіўляюць акцёрскім майстэрствам, віртуозным валоданнем музычнымі інструментамі», – адзначыў старшыня абкама Уладзіслаў Мужычэнка.
Ад прафсаюза пераможцы атрымалі каштоўныя падарункі і граматы, але лепшым сюрпрызам длякожнага з іх стане ўдзел у рэспубліканскім конкурсе працоўных талентаў «Новыя імёны Беларусі-2017».
Алена Усцінава, прэс-служба ФПБ па Віцебскай вобласці.