У віцебскім мікрараёне Білева адкрылася аддзяленне міліцыі

В витебском микрорайоне Билево открылось отделение милиции
Аддзяленне міліцыі адкрылася ў віцебскім мікрараёне Білева. Абслугоўваць яго тэрыторыю будуць восем участковых інспектараў і пяць супрацоўнікаў крымінальнага вышуку, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Вольга Шкуратова.



У маладым мікрараёне Білева пражываюць больш за 40 тыс. чалавек. Тут размешчаны самая вялікая ў краіне школа больш чым на 2,5 тыс. вучняў, сем гаражных кааператываў, аўтабаза. Раён да гэтага часу працягвае актыўна забудоўвацца, яшчэ сем новых шматпавярховікаў плануюць здаць сёлета. "У сувязі з інтэнсіўным развіццём мікрараёна з'явілася вострая неабходнасць перазмеркавання сіл і сродкаў органаў унутраных спраў для забеспячэння аховы грамадскага парадку, асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян. З-за павелічэння колькасці выклікаў па паведамленнях і заявах аб злачынствах і адміністрацыйных правапарушэннях, а таксама ўлічваючы, што Білева - крайняя кропка Першамайскага раёна і знаходзіцца на істотным аддаленні ад АУС, было вырашана стварыць тут аддзяленне міліцыі ў структуры Першамайскага РАУС", - адзначыла Вольга Шкуратова.

У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел начальнік абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў Іван Кубракоў і начальнік Першамайскага РАУС Аляксандр Чарняўскі. Кіраўнік міліцыі Віцебскай вобласці адзначыў, што для праваахоўнікаў тут створаны максімальна камфортныя ўмовы для нясення службы, ад іх жа патрабуецца быць прафесіяналамі, строга стаяць на абароне правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян.

БЕЛТА.