У віцебскім мікрараёне Білева адкрылася кнігарня «Прамень» (дапоўнена)
Беларусы не страцілі разумення сацыяльнай значнасці кнігі. Такое меркаванне выказаў намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі сёння на адкрыцці ў Віцебску кнігарні.
"З'яўленне новых кнігарняў у розных рэгіёнах краіны вельмі значнае ў маштабах рэспублікі. Гэтая тэндэнцыя сведчыць аб тым, што мы не страцілі разумення сацыяльнай значнасці кнігі, яе ролі ў нашым жыцці і выхаванні падрастаючых пакаленняў. Пакуль грамадства звяртае ўвагу на кнігу, яно духоўна жывое і развіваецца, бо менавіта кніга
символізуе веды, асвету", - сказаў Ігар Бузоўскі.Людзі па-ранейшаму цікавяцца кнігамі ў папяровым варыянце, адзначыў намеснік міністра. Напрыклад, сёння ў краме дзеці не проста прыглядаліся да літаратуры на паліцах, яны шукалі канкрэтную кнігу. Ігар Бузоўскі таксама акцэнтаваў увагу на важнасці сённяшняй падзеі для жыхароў мікрараёна Білева - маладога, які развіваецца.
"Тут пражываюць шмат сем'яў з дзецьмі. З улікам гэтага вялося і напаўненне літаратурай крамы, таму, упэўнены, яны будуць рады з'яўленню гэтага аб'екта", - дадаў намеснік міністра.
Кнігарня "Прамень", дзявяты ў Віцебску і 108-ы аб'ект сеткі ААТ "Белкніга" ў Беларусі, размешчаны па адрасе пр-т Маскоўскі, д.105. На 111 кв.м прадстаўлены шырокі асартымент навукова-папулярнай літаратуры і спадарожных тавараў. У цырымоніі адкрыцця крамы прынялі таксама ўдзел прадстаўнікі Віцебскага аблвыканкама, ААТ "Белкніга", найбуйнейшых выдавецтваў Беларусі, жыхары раёна. Першаму пакупніку Ігар Бузоўскі урачыста ўручыў кнігу Янкі Купалы "А хто там ідзе" на мовах свету", якая атрымала Гран-пры міжнароднага конкурсу "Мастацтва кнігі" дзяржаў - удзельніц СНД у 2018 годзе.
БЕЛТА. Фота "Віцебскія весці".