У Віцебскім абласным клінічным цэнтры дэрматавенералогіі і касметалогіі новы кіраўнік

Галоўным урачом Віцебскага абласнога клінічнага цэнтра дэрматавенералогіі і касметалогіі назначана Нана Нідзірашвілі.

Прадстаўляючы спецыялістам цэнтра новага галоўнага ўрача, начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішневецкі адзначыў, што Нана Дземікаўна не новая чалавек ва ўстанове. 24 гады жыцця яна прысвяціла працы ў калектыве: «Калегі і пацыенты ведаюць яе як адказнага загадчыка цэнтралізаванай сералагічнай лабараторыяй, досведнага практыкуючага ўрача».
Таксама кіраўнік аблздрава выказаў упэўненасць, што калектыў цэнтра падтрымае ініцыятывы новага кіраўніка па аптымізацыі працы медустановы.