У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі прэзентавалі выставачны праект “KRIEG”
У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі з 24 красавіка адкрыўся выставачны праект “KRIEG” Сяргея Рыгоравіча Шылы, члена Саюза дызайнераў і Саюза майстроў Рэспублікі Беларусь (г.Мінск).
«
Гэты выставачны праект – памяць, роздум, пратэст, самота». Гэта філасофія жыцця аўтара, асэнсаванне гістарычных падзей і лёсаў людзей і краіны.Экспазіцыя выставы складаецца з аўтарскіх інсталяцый, дзе прадметы выступаюць як артэфакты, што заклікаюць удумвацца ў іх падтэкст.думаць, аналізаваць, параўноўваць, прадбачыць, рабіць выбар паміж дабром і злом, свабодай і гвалтам.
«KRIEG –
вайна, як верх гвалту над жыццём, асяроддзем пражывання, культурай, чалавечым пачаткам…КРЫК – пратэст супраць вайны як такой, без падзелу на правых і вінаватых,
сваіх і чужых, пераможцаў і пераможаных…
КРЫК – роздум аб кароткай гістарычнай памяці…
»Аўтар прысвяціў выставу ўсім загінулым і тым, хто перажыў Вялікую Айчынную вайну. Гэта прысвячэнне бацькам і блізкім сваякам аўтара, якія перажылі фашысцкую акупацыю, канцлагер, ваявалі і атрымалі раненні на фронце, загінулі ў баях за вызваленне Радзімы.
«
КРЫК – прысвячэнне памяці мільёнаў, якія апынуліся абмежаванымі ў выбары «ЖЫЦЬ АБО НЕ ЖЫЦЬ»Рамкамі салдатскага акопа, загаду, блакады, канцлагера, гета, вёскі, аблітага бензінам сарая, печы крэматорыя, краем ямы або рова…
»Выставу аўтар прысвяціў і сваім таварышам, якія прайшлі Афганскую вайну і іншыя “гарачыя кропкі”, а таксама сынам Івану і Даніле.
Гэта шосты выставачны праект Сяргея Шыла ў Віцебску. Першыя два адбыліся ў 2007 г. у рамках міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.
У 2008 г. – выстава ў “Задзвінне”.
У 2009 г. у Цэнтры сучаснага мастацтва Віцебска з поспехам прайшла выстава – арт-праект, прысвечаная 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
А ў 2014 г. там жа была выстава “Груз-300”, прысвечаная 25-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана і воінам-інтэрнацыяналістам.
Выстава
«KRIEG» , як прысвячэнне 70-годдзю Вялікай Перамогі, будзе працаваць у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі ( вул. Леніна, 36) да 24 мая 2015 г.Партал gorodvitebsk.by