У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі пройдзе выстава «Што яшчэ бурштын задумаў…»

В Витебском областном краеведческом музее пройдет выставка «Что еще янтарь задумал…»
Выстава арганізавана Консульствам Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску і падтрымліваецца Міністэрствам замежных спраў Латвіі ў супрацоўніцтве з фондам «Рыга 2014».

У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі з 20 сакавіка дзейнічае выстава «Што яшчэ бурштын задумаў…».

Выстава арганізавана Консульствам Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску і падтрымліваецца Міністэрствам замежных спраў Латвіі ў супрацоўніцтве з фондам «Рыга 2014». Рыга ў 2014 годзе з'яўляецца сталіцай еўрапейскай культуры, арганізатары прапануюць тэму бурштыну як аднаго са складнікаў сваёй праграмы.

Багатымі традыцыямі апрацоўкі бурштыну ўжо больш за тысячу гадоў, яны паслужылі асновай для вядомага бурштынавага гандлёвага шляху, які старажытныя рымляне стварылі як адзін з пяці сваіх галоўных гандлёвых шляхоў. Што ж можа сёння на антычным бурштынавым шляху прапанаваць бурштын? Гэта можна ўбачыць на выставе «Што яшчэ бурштын задумаў…».

Выстава габеленаў, сатканых з ужываннем бурштынавай ніткі, абавязана сваім з'яўленнем Інге Ляшчэнцы і Івеце Вецанане.

Вядучы вынаходнік Рыжскага цэнтра біяматэрыялаў і інавацый пры Рыжскім тэхнічным універсітэце, доктар тэхнічных навук, уладальніца дзвюх прэстыжных узнагарод – Залатога медаля Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці і Залатога медаля за даследаванні, Інге Ляшчэнка з дапамогай найноўшай тэхналогіі ператварыла бурштын і стварыла бурштынавую нітку з кампазітных матэрыялаў.

У цяперашні час яшчэ толькі даследуецца ўвесь патэнцыял бурштынавай ніткі, але ўжо зараз вызначаны яе дзіўныя медыцынскія ўласцівасці, якія спрыяюць стварэнню крывяносных сасудаў, якія маглі б быць ужыты ў кардыяваскулярнай хірургіі.

Бурштынавая нітка прымяняецца і ў тэкстыльнай галіне. Бурштынавая кампазітная нітка атрымала міжнароднае прызнанне ў габеленах вядомай латвійскай мастачкі па тэкстылі Інеты Вецанане. У гэтай галіне яна тварыць ужо больш за 20 гадоў, удзельнічала ў больш чым ста выставах у Латвіі і за мяжой. Яе найбольш значныя персанальныя выставы праходзілі ў ЗША, Фінляндыі, Чэхіі, Літве, Эстоніі і Латвіі. Івета Вецанане яшчэ і мастачка па тэатральных касцюмах, распісвае шоўк, стварае ювелірныя вырабы. Яна першая мастачка ў свеце, якая працуе з новай бурштынавай ніткай.

Ствараючы работы для гэтай выставы, мастачка эксперыментавала з візуальна непрыкметнай бурштынавай ніткай, правяраючы, як яна можа быць злучана з іншымі відамі нітак, якія метады ткацтва могуць быць выкарыстаны, як яе можна фарбаваць, як яна рэагуе на асвятленне, як яе можна выкарыстоўваць у прамысловай вытворчасці.

Навука і ткацкае мастацтва аб'яднаны ў прадстаўленых на выставе габеленах ручной работы. Традыцыйныя матэрыялы - шоўк, кашмір, бавоўна, поўсць, махер, лён - суседнічаюць з плеценай і тканай бурштынавай кампазітнай ніткай. Бурштынавая нітка «вызваляе святло з тканіны» і яна «ззяе, як цёплае малако». А фактурная незавершаная прыгажосць габелена адкрывае ўсё чараўніцтва гэтай ніткі.

Афіцыйная прэзентацыя выставы адбудзецца 25 сакавіка а 16.00, у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 20-годдзю аднаўлення дзейнасці Консульства Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску.

Выстава адкрыта ў Ратушы ( вул. Леніна, 36) з 20 сакавіка па 20 красавіка 2014 г.