У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі праходзіць выстава, прысвечаная 1025-годдзю хрышчэння Русі
Фотавыстава, прысвечаная 1025-годдзю хрышчэння Русі, праходзіць у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі да 26 жніўня 2013 г.
Аўтар прац – протаіерэй Аляксандр Захараў – любіць свой горад і захапляецца яго прыгажосцю. Ён лічыць, што асаблівую прыгажосць гораду надаюць храмы, бо ў храмах выяўлена душа народа. Народ іх заўсёды ствараў з радасцю і натхненнем. Незвычайныя гэтыя фотаздымкі тым, што цэрквы старажытнага Віцебска паказаны з высокіх кропак горада. Месцамі здымкаў для Аляксандра Захарава з'яўляюцца званіца Успенскага сабора, вежы Ратушы і аблвыканкама, вышынныя будынкі Віцебска ў розных кутках горада.