Ва Ушацкім райвыканкаме адбыўся ўрачысты прыём воінаў-інтэрнацыяналістаў з нагоды 30-годдзя вываду войскаў з Афганістана

В Витебском облисполкоме состоялся торжественный прием воинов-интернационалистов по случаю 30-летия вывода войск из Афганистана
Напярэдадні 30-годдзя вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў з Афганістана старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў на ўрачыстым прыёме сустрэўся з воінамі-інтэрнацыяналістамі.

— 30 гадоў таму апошнія савецкія вайскоўцы пакінулі цэнтральнаазіяцкую краіну. Для Віцебшчыны гэта асаблівая дата, бо «за рэчкай» знаходзіліся прадстаўнікі 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі. Яны з годнасцю выканалі пастаўленыя перад імі задачы, супрацьстаялі ісламскаму фундаменталізму, які набіраў сілу, — сказаў Мікалай Мікалаевіч. — Не ўсе з іх вярнуліся дадому жывымі. Жыхары вобласці свята захоўваюць памяць пра загінулых.

Ён таксама адзначыў, што добра памятае падзеі, звязаныя з тым, што адбывалася на афганскай зямлі. У гэты час ён служыў ва Узброеных Сілах, але не трапіў у Афган.

— Практычна дзесяць гадоў працягвалася вайна. Гэтыя гады прынеслі мноства пакутаў не толькі ўдзельнікам баявых дзеянняў, але і іх маці, жонкам. Для ўсіх гэта стала найцяжэйшым выпрабаваннем, — падкрэсліў Мікалай Шарснёў. — Пасля вяртання на радзіму вайскоўцы сутыкнуліся з сацыяльнай неза абароненасцю, выкліканай развалам Савецкага Саюза, і прыніжэннем выкананага імі інтэрнацыянальнага доўгу. Гісторыя ўсё расставіла па месцах. Наша дзяржава цэніць уклад «афганцаў» у абарону міру ад тэрарыстычнай небяспекі і аказвае ім усялякую падтрымку. Вы выканалі свой доўг, праявілі мужнасць і гераізм, знаходзячыся за межамі роднай краіны. Вы — узор для падрастаючага пакалення, прыклад гонару, брацкай узаемадапамогі і любові да Айчыны.

Мікалай Шарснёў: Сёння воіны-«афганцы» — ідэалагічны аплот дзяржавы ў справе выхавання юнацтва.

Таксама кіраўнік вобласці ўзнагародзіў прадстаўнікоў Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане і сваякоў загінулых юбілейнымі медалямі і падзякамі за іх уклад у гераічна-патрыятычнае выхаванне моладзі і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці краіны.

Да віншаванняў далучыўся старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў.

— Жадаю вам здароўя, доўгіх гадоў жыцця і мірнага неба над галавой, — сказаў Уладзімір Уладзіміравіч. — На жаль, вашых папярэднікаў — ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны застаецца ўсё менш. Вы павінны стаць іх пераемнікамі ў рабоце з моладдзю.

"Віцебскія весці".