У Віцебскім раёне дзяцей вучаць у школе з дапамогай Лега

В Витебском районе детей учат в школе с помощью Лего

З першага верасня вучні пачатковых класаў Наўкінскай школы ў Віцебскім раёне вучацца не толькі па кніжках і сшытках, а яшчэ і з дапамогай набораў «Лега».

Як распавяла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Юлія Церашчанка, ва ўстанове адукацыі рэалізуецца эксперыментальны інавацыйны праект па ўкараненні мадэлі фарміравання праектных уменняў у вучняў першых класаў з дапамогай набору «ЛЕГА», аўтарам якога з'яўляецца Валянціна Вязгіна, дацэнт кафедры зместу і метадаў выхавання Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

На практыцы гэта выглядае наступным чынам: хлапчукам і дзяўчынкам на факультатывах акрамя звыклых практыкаванняў, задач, малюнкаў, схем, картак, табліц прапануюць выкарыстоўваць канструктар па прынцыпе «Пабудуй сваё рашэнне». Да прыкладу, на занятках «Жывое слова» школьнікі з дапамогай набору дэталяў могуць скаструяваць персанажа літаратурнага твора.

Дарэчы, Наўкінская сярэдняя школа — адна з 12 устаноў адукацыі рэспублікі, выбраных для рэалізацыі праграмы інавацыйнай дзейнасці. На Віцебшчыне падобны эксперымент праводзіць таксама Талачынская раённая гімназія.

Наталля Камлёва, «Віцебскія весці».