У Віцебскім раёне грыбнік выявіў склад боепрыпасаў часоў вайны

7 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебскім раёне грыбнік выявіў склад боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў в/ч 5524 УВ МУС Беларусі. У лесе каля вёскі Старое сяло грыбнік убачыў выкапаныя з зямлі снарады. Аб сваёй знаходцы мужчына неадкладна паведаміў у міліцыю. На месца здарэння выбыла група размініравання в/ч 5524, супрацоўнікі якой у варонцы, што засталася з часоў Вялікай Айчыннай вайны, выявілі 126 артылерыйскіх снарадаў, а за некалькі метраў ад яе яшчэ 7 мінамётных мін. Усе боепрыпасы вывезены ў бяспечнае месца і знішчаны.-0-