У Віцебскім раёне перапахавалі астанкі 83 вайскоўцаў Чырвонай арміі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны

В Витебском районе перезахоронили останки 83 военнослужащих Красной армии, погибших в годы Великой Отечественной войны
Астанкі 83 вайскоўцаў Чырвонай арміі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, перапахавалі ў аграгарадку Заронава Віцебскага раёна. Цяпер байцы знайшлі вечны спакой у воінскім пахаванні №4407.

– Напярэдадні Дня народнага адзінства, які будзе адзначацца 17 верасня, важна захаваць гістарычную памяць і перадаць яе наступнаму пакаленню. Гэта тая аснова, якая звязвае наша мінулае, сучаснасць і будучыню, – адзначыў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнтаў. – Сёння мы спрабуем знайсці імёны людзей, якія аддалі жыццё дзеля міру на нашай зямлі. На жаль, з 83 загінулых пакуль ніводная прозвішча не ўстаноўлена. Работа па пошуку салдат і афіцэраў, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне, безумоўна, будзе працягнута. Бо колькасць воінаў, якія пакуль не знайшлі вечны спакой, – дзясяткі тысяч.

Пошукамі займаліся вайскоўцы 52-га асобнага спецыялізаванага батальёна, таксама ўнеслі свой уклад у гэту важную справу грамадскія пошукавыя аб'яднанні Беларусі і Расіі.

"Віцебскія весці"