У Віцебскім раёне пры будаўніцтве збожжатока загінуў рабочы
27 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. У Віцебскім раёне пры будаўніцтве збожжатока загінуў рабочы, паведаміў карэспандэнту БелТА следчы-крыміналіст пракуратуры Віцебскай вобласці Уладзімір Байданаў.
Здарэнне адбылося ў вёсцы Янавічы. Падчас правядзення будаўнічых работ на тэрыторыі збожжатока ўпала агароджавая пліта з бетонных блокаў, прыціснуўшы сабой рабочага 1957 года нараджэння. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў мужчына сканаў на месцы.
Праверку ў частцы парушэння правілаў аховы працы праводзіць пракуратура Віцебскага раёна.-0-