У Віцебскім раёне адбыўся ўрачысты мітынг «Памяць пакаленняў», прысвечаны адкрыццю мемарыяльных пліт на абеліску загінулым воінам
– У паўночным рэгіёне пытанням ушанавання памяці загінулых абаронцаў Айчыны надаецца асаблівая ўвага. На тэрыторыі Віцебскай вобласці больш за 1,5 тыс. воінскіх пахаванняў, у якіх ляжаць астанкі 416 тыс. байцоў і камандзіраў, амаль 200 тысяч – невядомых, – падкрэсліў старшыня абласнога Савета дэпутатаў, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Уладзімір Цярэнтаў.
– Дзякуючы энтузіястам, пошукавікам, вайскоўцам 52-га асобнага спецыялізаванага батальёна, моладзі з кожным годам з небыцця ўстанаўліваюцца тысячы прозвішчаў тых, хто загінуў, абараняючы Радзіму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У брацкай магіле ў вёсцы Асінаўка пахавана больш за 800 воінаў. Сёння гэты спіс папоўніўся 159-ю імёнамі салдат і афіцэраў Чырвонай арміі, якія аддалі сваё жыццё за вызваленне Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У вызваленні Віцебскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прымала ўдзел больш за 50 стралковых дывізій, і гэта не лічачы танкавых, артылерыйскіх, кавалерыйскіх, авіяцыйных, інжынерных частак і злучэнняў. Гэтыя даныя сведчаць аб цяжкіх, упартай баях на працягу амаль дзевяці месяцаў. Актыўны ўдзел у вызваленні Віцебскага раёна, у тым ліку ў Беларускай стратэгічнай наступальнай аперацыі «Баграціён», прымала і 277-я стралковая Раслаўльская Чырвонасцяжная ордэнаў Суворава і Кутузава дывізія, якой камандаваў генерал-маёр Сямён Гладышаў.
У розны час часткі дывізіі прымалі ўдзел у вызваленні населеных пунктаў Кастрычніцкага і Шапечынскага сельсаветаў: Гаркава, Дрыбіна, Дымановічы, Зазыбы, Зарача, Косачы, Лабаны, раз'езд Лычкоўскага, Ляхі, Маклакі, Асінаўка (была вызвалена ў чэрвені 1944 года пры правядзенні Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі), Старына, Сверчкі. Пасля вызвалення Віцебскага раёна 277-я стралковая дывізія працягвала свой слаўны баявы шлях на захад. Дывізія ўваходзіла ў склад 5-й арміі 3-га Беларускага фронту.
Сложна пераацаніць значнасць той працы, якую вядуць неабыякавыя людзі, якія займаюцца пошукам загінулых у гады вайны салдат і партызан. Начальнік службы рэжымаў газазабеспячэння і ўліку расходу газу УП «Віцебскаблгаз» Васіль Шаткоў – вядомы пошукавік, да якога звяртаюцца людзі, якія спрабуюць усталяваць месца пахавання сваіх блізкіх. Васіль Пятровіч усталяваў 31 прозвішча байцоў, пахаваных у гэтай брацкай магіле. Гэта вельмі карпатлівая і цяжкая праца. Прыходзіцца вывучаць вялікі аб'ём інфармацыі, баявыя данясенні частак, узнагародныя дакументы, параўноўваць з ужо існуючымі спісамі воінскіх пахаванняў паблізу гэтых баявых дзеянняў.
– Шануйце той подзвіг, які здзейснілі нашы дзяды, прадзеды, – падкрэсліў, звяртаючыся да маладога пакалення, Васіль Шаткоў. – Часцей прыходзьце сюды, каб пакланіцца і ўшанаваць памяць абаронцаў Айчыны, якія загінулі за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.
Пліты з імёнамі герояў выраблены па ініцыятыве ГА «Белая Русь» УП «Віцебскаблгаз» пры падтрымцы Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Белая Русь»
Фота Дзмітрыя ОСІПАВА.