У Віцебскім раёне ратавальнікі дасталі пенсіянера, які ўпаў у калодзеж
У нядзелю віцебскія ратавальнікі аказалі дапамогу 66-гадоваму мужчыну, які ўпаў у 5-метровы калодзеж.
Здарэнне адбылося ўдзень 5 ліпеня на лецішчы ў вёсцы Дзюкава Віцебскага раёна. Гаспадар чысціў калодзеж і ўпаў у яго з лесвіцы. Работнікі МНС выцягнулі яго адтуль і перадалі медыкам.
Мужчына атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і знаходзіцца ў бальніцы.