У Віцебскім раёне аднавілі найстарэйшы парк, закладзены яшчэ ў сярэдзіне XIX стагоддзя

В Витебском районе восстановили старейший парк, заложенный еще в середине XIX века

У вёсцы Селюты адбылося ўрачыстае адкрыццё найстарэйшага парку Віцебскага раёна, закладзенага ў сярэдзіне XIX стагоддзя генерал-маёрам Пятром Храпавіцкім.

Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел жыхары і супрацоўнікі псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, раённага краязнаўчага музея, Дома культуры, Акцябрскай школы, прадстаўнікі мясцовай улады. Павіншаваць вяскоўцаў са знамянальнай падзеяй і майскімі святамі прыехала начальнік упраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва і стацыянарных устаноў камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Вера Астапенка. Дырэктар раённага краязнаўчага музея Ларыса Якаўлева ўручыла сімвалічны ключ ад парку дырэктару інтэрната Уладзіміру Мяццю.

Ушаноўвалі ў гэты дзень усіх, хто рыхтаваў гэту знамянальную падзею. Дыпломы атрымалі першыя ўдзельнікі раённага конкурсу на лепшую паркавую лаўку — работнікі Віцебскага лясгаса і кіраўнік гуртка керамікі і саломапляцення раённага Цэнтра рамёстваў «Адраджэнне» Таццяна Лаўрыновіч. Яе лаўка прызнана лепшай у намінацыі «Самая мініяцюрная».

Работы па добраўпарадкаванні парку будуць працягвацца, гэтак жа як і конкурс на самую арыгінальную лаўку. Адміністрацыя Селюцкага інтэрната будзе рада дапамозе валанцёраў, гатовых паўдзельнічаць у аднаўленні зялёнай жамчужыны краю.

Андрэй ЗАХАРУ, "Віцьбічы"