У Віцебскім цэнтральным спартыўным комплексе прайшоў IV адкрыты абласны турнір па мастацкай гімнастыцы

В Витебском центральном спортивном комплексе прошел IV открытый областной турнир по художественной гимнастике
У Віцебскім цэнтральным спартыўным комплексе прайшоў IV адкрыты абласны турнір па мастацкай гімнастыцы, прысвечаны памяці заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь па мастацкай гімнастыцы Ніны Андрэевай.

У Віцебскім цэнтральным спартыўным комплексе (г.Віцебск, пр-кт Люднікава,12) прайшоў IV адкрыты абласны турнір па мастацкай гімнастыцы, прысвечаны памяці заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь па мастацкай гімнастыцы Ніны Андрэевай.

Галоўны суддзя спаборніцтваў майстар спорту Расіі Ганна Несцерава расказала, што сёлета ў турніры ўдзельнічае 10 каманд з Беларусі, Расіі і Літвы. Спаборніцтвы сабралі больш за 150 дзяўчынак ва ўзросце ад 5 да 13 гадоў. Таксама Ганна Аляксандраўна нагадала, што ідэя турніру нарадзілася ў 2008 годзе, тады ён насіў назву «Маленькая лэдзі», цяпер спаборніцтвы праводзяцца ў гонар гімнасткі Ніны Андрэевай, якая зрабіла вялікі ўнёсак у развіццё гэтага віду спорту ў Віцебску.

На двухдзённых спаборніцтвах самымі відовішчнымі былі выступленні гімнастак старэйшага ўзросту. Беспрэчнымі фаварыткамі і ўлюбёнцамі публікі сталі Марыя Трубач і Стэфанія Манахава – прызёры старэйшай узроставай групы. Дзяўчынкі зараз трэніруюцца ў Мінску, а яшчэ два гады таму былі выхаванкамі спартыўных школ сталіцы Прыдзвіння. «Бронза» дасталася віцябчанцы Ганне Акуневіч. Абручы, булавы і скакалкі слухаюцца гэтых спартсменак, быццам па чараўніцтве.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

– З пачатку года ў гэтым відзе спорту пераважае больш танцавальных элементаў, і сістэма ацэнак таксама трохі змянілася, – адзначае трэнер Наталля Агеенка.

У дзяўчат з абласнога цэнтра агулам 12 прызавых месцаў у 8 узроставых групах. Гэта выхаванкі СДзЮШАР БФСТ «Дынама» і ДзЮСШ №1 г. Віцебска. Для многіх удзельніц перамога ў гэтых спаборніцтвах стала прыступкай для штурму новых спартыўных вышынь.

Эльвіра ГАММ. Фота Дзмітрыя ОСІПАВА. «Віцебскі рабочы»