У Віцебскім цэнтры медыцынскай рэабілітацыі для воінаў-афганцаў адкрылі новыя падраздзяленні
Новыя падраздзяленні спелеалячэння і мультыфактарнай рэлаксацыі адкрыліся сёння ў Віцебскім абласным клінічным цэнтры медыцынскай рэабілітацыі для інвалідаў і ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў. Спецыялізаваныя кабінеты папоўнілі і без таго вялікі пералік метадаў лячэння, якія выкарыстоўваюцца віцебскімі рэабілітолагамі. Цікава, што ва ўнікальным кабінеце рэлаксацыі сеансы пабудаваны так, што адначасова задзейнічаюць розныя органы пачуццяў. Навобмацак – тактыльныя (у выглядзе масажнага крэсла), зрокавыя (спецыяльныя ролікі на вялікім ЖК-маніторы), нюху (пахі) і слыху (музыкатэрапія з дапамогай навушнікаў). Комплексныя праграмы спрыяюць максімальнаму расслабленню чалавека.
У апошнія гады крок за крокам медыкі ўкараняюць усё новыя і новыя сучасныя эфектыўныя методыкі лячэння і рэабілітацыі людзей, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях. За час існавання цэнтра (а гэта амаль 30 гадоў), тут прайшлі курс аднаўленчага лячэння звыш 70 тысяч пацыентаў. Перш за ўсё дадзеная медустанова добра вядома тым, хто выконваў свой інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане, таму яго па-ранейшаму ў народзе называюць «афганскім цэнтрам».
Год таму ў рэабілітацыйным цэнтры адбылося доўгачаканае наваселле – тут уведзены ў строй новы корпус, дзякуючы якому пашырылі магутнасці на 60 ложкаў і адкрылі сучасны лячэбна-дыягнастычны комплекс з найноўшым абсталяваннем. Звычайныя трэнажорныя залы і зала рабатызаваных трэнажораў, кінезіа- і мануальная тэрапія, стабіламетрычная платформа, аўрыкулярная рэфлексатэрапія… Тут з'явіўся нават выдатна аснашчаны Цэнтр кітайскай медыцыны! Новы корпус даў і новыя магчымасці для далейшага ўдасканалення базы. Так што чарада наваселляў працягваецца.
– Сумесна з вучонымі кафедры медыцынскай рэабілітацыі ВДМУ мы ўкараняем найбольш эфектыўныя метады лячэння, – распавядае галоўны ўрач цэнтра Уладзіслаў Мужычэнка. – Цяпер адкрываем кабінеты спелеатэрапіі і мультыфактарнай рэлаксацыі. Гэта дапаможа ў лячэнні пацыентаў з захворваннямі лёгкіх, посттраўматычнымі стрэсавымі расстройствамі.
95_3636902" src="/api/v1/media/31539/file" title="" width="820"/>
Характэрна, што наваселле прымеркавана да 34-й гадавіны з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. А маштабнае абнаўленне, якое праводзіцца ў цэнтры, закранае не толькі выключна лячэбную частку – тут таксама абнавілі холлы, абсталявалі «Вуглок памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў». Цяпер рыхтуюцца да рамонту фізіятэрапеўтычнага аддзялення і замены ліфта ў старым будынку.
Вельмі рады зменам і самі пацыенты. Юрый Нікіцін у мінулым камандзір гаўбічнага разліку.
– Ваяваў у Баграме больш за год. На шчасце, абышлося без раненняў. А вось здароўе ўсё роўна моцна пахіснулася... Таму вось ужо звыш 20 гадоў штогод праходжу рэабілітацыю тут, у гэтай выдатнай здраўніцы. Пасля курса лячэння сілы прыбываюць як мінімум утрая, – усміхаецца бравы ветэран.
Меркаванне таварыша падтрымлівае і Вячаслаў Янкоўскі – былы намеснік камандзіра ўзвода войскаў ППА, які ў 1970–1971 гадах праходзіў службу ў Егіпце. Учарашнія салдаты і афіцэры, а таксама члены іх сем'яў могуць цяпер карыстацца самымі сучаснымі методыкмі пазбаўлення ад хвароб. Высокапрафесійны калектыў урачоў і медсясцёр ім абавязкова дапаможа. Упэўненыя ў гэтым і прысутнічалі падчас адкрыцця новых падраздзяленняў госці – намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў, начальнік упраўлення аховы здароўя Міхаіл Вішневецкі, а таксама прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый.