У віцебскім Цэнтры па скачках на батуце стартавалі Міжнародныя спаборніцтвы "Славянскія гульні"

В витебском Центре по прыжкам на батуте стартовали Международные соревнования "Славянские игры"
У іх удзельнічаюць 176 наймацнейшых батутыстаў Беларусі і Расіі. Гэта прадстаўнікі ўсіх абласцей нашай краіны, а таксама госці з Самарскай, Растоўскай абласцей, Татарстана і некаторых іншых расійскіх рэгіёнаў. Пераможцаў вызначаць медалі ў індывідуальных і сінхронных скачках у чатырох узроставых катэгорыях: да 12, да 14 і да 16 гадоў, а таксама сярод мужчын і жанчын.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця спаборніцтваў прыняў удзел старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў.

- Сёння выдатнае спартыўнае свята. Калі ў нашых спартсменаў вельмі мала спаборніцкай практыкі, вельмі важна, што мы сустракаемся з калегамі з Расійскай Федэрацыі. Тым больш, што турнір сабраў, мабыць, адных з самых тытулаваных спартсменаў у гэтым відзе спорту, - адзначыў Уладзімір Уладзіміравіч. - Нямногія спаборніцтвы могуць пахваліцца, што ў адным зале сабраліся алімпійскі чэмпіён, пераможцы першынстваў свету і Еўропы, Кубка свету. Таму паспаборнічаць з такімі спартсменамі ўсім удзельнікам спаборніцтваў вельмі цікава. Спаборніцтвы таксама цікавыя і заўзятарам. Для Віцебска важна тое, што мы праводзім такія буйныя мерапрыемствы з удзелам наймацнейшых спартсменаў, у тым ліку з Расіі. Бо зборная Расіі - таксама адна з вядучых у свеце па скачках на батуце. Гэта выдатны спаборніцкі вопыт. І я спадзяюся, што нашы спартсмены ўсё ж такі будуць выступаць на Алімпіядзе. І там яны сябе абавязкова пакажуць.

Меркаваннем і чаканнямі ад турніру падзяліўся адзін з яго ўдзельнікаў – пяціразовы чэмпіён свету і пяціразовы чэмпіён Еўропы, шматразовы прызёр буйных міжнародных спаборніцтваў Алег Рабцаў (Віцебск).


- Гэта вельмі сур'ёзны старт, ён высока каціруецца па рэйтынгу. Будзе цікавая барацьба, тут сабраліся топавыя спартсмены. Улічваючы, як мы трэніруемся і якія скачкі паказваем, ёсць на што паглядзець. Што тычыцца мяне, то гэта мой толькі другі старт пасля найскладанейшай траўмы, з-за яе я 10 месяцаў не выступаў на спаборніцтвах. Таму я яшчэ толькі ўспамінаю свае старыя скачкі і падыходжу да піку формы, але да яго яшчэ не дабраўся. Для мяне гэта праверка сваіх магчымасцей пасля траўмы.

 "Віцебскія весці"