У нядзелю, 23 сакавіка, у Беларусі пройдуць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі 27-га склікання

Участкі для галасавання адчыняць свае дзверы а 8-й гадзіне і будуць працаваць без перапынку да 20-й гадзіны. Бюлетэні выдаюцца на падставе спісу грамадзян Беларусі, якія ўдзельнічаюць у выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў, па прад'яўленні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Участкі для галасавання адчыняць свае дзверы а 8-й гадзіне і будуць працаваць без перапынку да 20-й гадзіны.

Бюлетэні выдаюцца на падставе спісу грамадзян Беларусі, якія ўдзельнічаюць у выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў, па прад'яўленні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Замест пашпарта выбаршчык можа прад'явіць пасведчанне дзяржаўнага служачага, ваенны білет (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), пенсійнае пасведчанне або студэнцкі білет (пры наяўнасці ў іх фатаграфіі), даведку органаў унутраных спраў (для грамадзян, якія страцілі пашпарт). Акрамя таго, у адпаведнасці з артыкулам 58 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь у выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў маюць права прымаць удзел грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі нашай краіны.

Жыхарам Віцебска трэба будзе выбраць дэпутатаў гарадскога і абласнога Саветаў дэпутатаў. Участкі для галасавання ў горадзе на Дзвіне дастойна падрыхтаваліся да прыёму выбаршчыкаў. Іх увазе будуць прапанаваны канцэртныя праграмы творчых калектываў і выканаўцаў.

Як заўсёды, не падвядзе гандаль. Найшырэйшы асартымент прадукцыі айчыннай вытворчасці прадставяць больш за 80 суб'ектаў гаспадарання на выбарчых участках і ў дзень выбараў, і нават напярэдадні, 22 сакавіка.

Наведвальнікі ўчасткаў для галасавання змогуць набыць харчовыя і прамысловыя тавары ААТ «Веста», «Віцебскія прадукты», «Ніка», «Вітміл», «Віцебскі мясакамбінат», ТАА «Еўраторг», гандлёвых сетак «Родная Старона», «Суседзі», а таксама УП «Рогміль», ТАА «Оптима», Брэсцкага панчошнага камбіната, ААТ «КІМ», «Чароўница» і іншых.

У суботу, 22 сакавіка, гандлёвае абслугоўванне будзе ажыццяўляцца з 10.00 да 18.00, у нядзелю, 23 сакавіка, — з 8.00 да 20.00.

Паважаныя выбаршчыкі! Заўтрашні дзень краіны залежыць толькі ад нас з вамі, ад нашай актыўнасці, грамадзянскай свядомасці! Мы галасуем за наша годнае будучае, дабрабыт любімага горада, Віцебшчыны і нашых сем'яў. Нам і нашым дзецям жыць на роднай зямлі, рабіць яе прыгажэй.