У ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце масавай гібелі аленяў у Докшыцкім раёне адмоўлена

В возбуждении уголовного дела по факту массовой гибели оленей в Докшицком районе отказано

У ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце масавай гібелі аленяў у Докшыцкім раёне адмоўлена, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Докшыцкім РАУС.

Праведзеная міліцыянерамі праверка не ўстанавіла наўмыснага знішчэння жывёл. Па артыкуле "Недагляд" крымінальная справа таксама не можа быць узбуджана, бо шкода ад гібелі аленяў не перавышае 1 тыс. базавых велічынь - Br100 млн.

Найбольш верагоднай прычынай гібелі жывёл у РАУС называюць няправільнае кармленне, перапад тэмператур і магчымае віруснае захворванне. Сума шкоды ацэньваецца ў Br76,4 млн.

Больш за 40 еўрапейскіх аленяў загінулі ў паляўнічай гаспадарцы БТРА Докшыцкага раёна ў канцы 2012 года. Мёртвых аленяў выявілі работнікі паляўнічай гаспадаркі. На месца здарэння адразу былі выкліканы супрацоўнікі міліцыі і міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. У цяперашні час у паляўнічай гаспадарцы ўтрымліваюцца каля 30 еўрапейскіх аленяў. Гэтыя жывёлы знаходзяцца ў поўным парадку, іх здароўю нічога не пагражае.