У ВНУС Віцебскай вобласці з 1 верасня пачнуць вучобу амаль 4,3 тыс. першакурснікаў

Ва ўніверсітэтах Віцебскай вобласці пачнуць вучобу амаль 4,3 тыс. першакурснікаў, паведамілі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю рэгіёна.

План прыёму на бюджэтную форму навучання на 100% выкананы ў трох установах адукацыі вобласці - ВДУ імя П.М. Машэрава, Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (ВДМУ) і Полацкім дзяржуніверсітэце (ПДУ). "Прыёмнымі камісіямі залічаны (за кошт сродкаў бюджэту і на ўмовах аплаты) 4295 чалавек. Найбольшы конкурс склаўся на такіх спецыяльнасцях: у ВДУ - "правазнаўства" і "міжнароднае права" (6,3 чалавека на месца), ПДУ - "сацыяльныя камунікацыі" (5,33), Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце - "дызайн (віртуальнага асяроддзя)" (8,6), у Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны - "ветэрынарная санітарыя і экспертыза" (2,4), ВДМУ - "педыятрыя" (2,6)", - распавялі ў КДК рэгіёна. З усіх залічаных маюць дыплом з адзнакай 82 першакурснікі, з'яўляюцца медалістамі 367 чалавек.

Ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі Віцебскай вобласці паступілі 4020 чалавек: з іх на бюджэт 3089, на ўмовах аплаты - 931.

У КДК дадалі, што падчас уступнай кампаніі ўстановы адукацыі стварылі неабходныя ўмовы для абітурыентаў. Увесь працэс прайшоў спакойна і згодна з заканадаўствам.

 

БЕЛТА.