У выходныя ў Віцебску пройдуць спартыўныя мерапрыемствы

18-19 студзеня 2014 года адбудзецца XXII міжнародны турнір па вольнай барацьбе.

Месца правядзення: г.Віцебск, Цэнтральны спартыўны комплекс (пр-т Люднікава, 12).

Урачыстае адкрыццё: 18 студзеня 2014 года ў 18.00

19 студзеня 2014 года ў г.Віцебску на плошчы Перамогі адбудзецца абласное спартыўна-мастацкае свята ў межах Міжнароднага дня снегу.

Пачатак свята: 11.00

20-21 студзеня 2014 года ў г.Полацку пройдзе навучальны семінар ”Выкарыстанне электроннай камерцыі для развіцця турыстычных прадуктаў“.

Месца правядзення: г.Полацк, будынак Музея беларускага кнігадрукавання і музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага, 2 паверх, канферэнц-зала ( вул.Ніжне-Пакроўская, 22)

Пачатак семінара: 20 студзеня 2014 года ў 12.00