Наталля Качанава: «Дзеці чакаюць навагодняга свята і вераць у цудоўнае»

Наталья Кочанова: «Дети ждут новогоднего праздника и верят в чудо»

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава ў Полацку прыняла ўдзел у навагоднім свяце для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, у рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».


У Полацкім кадэцкім вучылішчы для рабят былі арганізаваны майстар-класы па папяропластыцы, роспісе, пляценні, маляванні і інтэрактыўнае тэатралізаванае прадстаўленне «Таямніца навагодняга чараўніцтва».

Са спікерам верхняй палаты парламента ў карагодзе ля прыбранай елкі – 100 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, прыёмныя бацькі, бацькі-выхавальнікі, педагогі.

Віншуючы іх з Калядамі і надыходзячым Новым годам, Наталля Качанава адзначыла, што добрая акцыя «Нашы дзеці» знаходзіць водгук у сэрцах дзяцей і дарослых.

Кожны з рабят атрымаў навагодні падарунак з рук Наталлі Качанавай і старшыні Полацкага райвыканкама Ігара Марковіча. На памяць – агульнае фота з высокім госцем.

- Цудоўная акцыя «Нашы дзеці», якую некалі ініцыяваў Прэзідэнт нашай краіны, з кожным годам набірае абароты. І ўсе мы бачым, якая бурная рэакцыя ў дзяцей, як яны чакаюць гэтага свята гэтак жа, як і мы, дарослыя, - сказала Наталля Іванаўна. - Рабяты, з якімі мы сёння падзялілі ўрачыстасць, выдатныя, і нягледзячы на тое, што ў многіх з іх няпростыя лёсы, яны захоўваюць дабрыню сэрцаў, вераць у цуд. Больш за тое, яны сапраўдныя патрыёты сваёй краіны. Яны пыталіся, ці ведаю я Прэзідэнта, ці магу я перадаць яму прывітанне і сказаць добрыя словы. Я спытала: «А што яму перадаць?» Яны адказалі: «Перадайце яму, што ён вельмі добры». Нам трэба як мага больш увагі ўдзяляць гэтым дзецям, і яны нас не падвядуць!

Наталля Качанава пагутарыла з бацькамі-выхавальнікамі, апекунамі і адзначыла важнасць іх працы. Спікер выказала захапленне ахвярнасцю гэтых людзей, якія прысвяцілі жыццё дзецям. - Яны з удзячнасцю гавораць аб той падтрымцы, аб законах, дзякуючы якім аказваецца падтрымка сем'ям, што выхоўваюць дзяцей. Для нас гэта важна, бо трэба ведаць, ці правільныя рашэнні мы прымаем, ці адпавядаюць тыя ці іншыя нормы законаў жыццёвым патрэбам людзей, - кажа спікер верхняй палаты парламента Беларусі.

"Віцебскія весці"