У заказьніку "Ельня" у Міёрскім раёне здымаюць кіно

В заказнике "Ельня" в Миорском районе снимают кино

Рэспубліканскі ландшафтны заказнік "Ельня" ў Міёрскім раёне з 20 студзеня ператворыцца ў здымачную пляцоўку эпізодаў патрыятычнага мастацкага фільма "Герояўскі". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў рэжысёр і сцэнарыст карціны Антон Бойка.

10 студзеня ў Міёрах адбыўся кастынг акцёраў на эпізадычныя ролі і ролі ў масоўцы для здымак у кароткаметражнай мастацкай стужцы "Герояўскі". Гэта фільм пра дзіцячы партызанскі атрад, які дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Гісторыя пра нялёгкі лёс чатырох сяброў-сірот з'яўляецца першай падобнай працай дакументаліста і рэжысёра тэлепраектаў Антона Бойкі ў ігравым кіно. Сюжэт заснаваны на рэальных гісторыях, расказаных ветэранамі, але ў творчай перапрацоўцы.

У здымках масавых сцэн у Міёрскім раёне будуць удзельнічаць каля 20 яго юных жыхароў. Акрамя таго, раней некалькі дзяцей з Міёршчыны былі адабраны на ролі другога плана праз кастынг, які праходзіў у групе кінапраекта ў сацыяльнай сетцы, і наступныя пробы на натуры ў Мінскай вобласці. У іх прымалі ўдзел самыя звычайныя дзеці амаль з усіх абласцей краіны.

"Мы далі шанец усім таленавітым дзецям праявіць сябе і, магчыма, адзіны раз у жыцці зняцца ў фільме. Увесь праект - гэта маленькі выклік сусветнай кінаіндустрыі, якім мы хочам сказаць, што ў Беларусі можна здымаць выдатнае ігравое кіно. Тут ёсць таленавітыя акцёры, спецыялісты, прыдатныя лакацыі і прыгожая прырода. Напрыклад, заказнік "Ельня" быў выбраны невыпадкова. Тут знаходзіцца найбуйнейшае ў Беларусі верхавое балота, унікальныя прыродныя аб'екты", - растлумачыў Антон Бойка.

Карціна задумана як дабрачынны праект, які рэалізуецца з дапамогай неабыякавых людзей з кінаіндустрыі, бізнесменаў, проста фанатаў кінамастацтва, а галоўнае - сапраўдных патрыётаў. Уся творчая група, уключаючы знакамітых расійскіх і беларускіх акцёраў, працуе на добраахвотных пачатках.

У праекце прымаюць удзел Ян Цапнік ("Брыгада. Аднажды ў Расіі", "Горка", "Ёлкі патлатыя" і інш.), Руслан Чарнецкі ("Следчы Пратасаў", "Хачу замуж", "Не пакідай мяне" і нашумелая карціна "Мы браты"), Таццяна Чардынцава ("Прыгажосць па-савецку", "У сузор'і Стральца", "Сын бацькі народаў", "Сляды апосталаў"). Актыўна вядуцца перамовы з некалькімі медыйнымі расійскімі акцёрамі.

Выхад на экраны карціны "Героі" запланаваны ў 2015 годзе, праект прымеркаваны да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Прадугледжваецца ўдзел кароткаметражкі ў кінафестывалях СНД і Еўропы, а пасля выхад у кінапракат. Антон Бойка таксама падзяліўся планамі аб вытворчасці поўнага метра і нават 4-серыйнага серыяла, калі праект атрымае неабходную падтрымку.

Кацярына Князева