У зале Віцебскага ЦСК прайшоў першы адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па голболе

В зале Витебского ЦСК прошел первый открытый чемпионат Республики Беларусь по голболу

У зале Віцебскага ЦСК прайшоў першы адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па голболе сярод жаночых і мужчынскіх каманд, з удзелам дружын з Расіі.

Голбол — спартыўная гульня, у якой каманда з трох чалавек павінна закінуць мяч з убудаванымі званочкамі ў браму суперніка, была створана з мэтай дапамагчы рэабілітацыі інвалідаў па зроку.

Алег Кірылаў, галоўны трэнер зборнай Беларусі па голболе, заўважыў, што чэмпіянат зрабілі адкрытым, запрасіўшы замежныя каманды (не ўсе змаглі прыехаць), каб максімальна папулярызаваць гэты від спорту, які ўваходзіць у праграму Параалімпійскіх гульняў.

Па выніках спаборніцтва першае месца сярод мужчын дасталася безумоўнаму фаварыту — камандзе з Сергіева Пасада, серабро адправілася ў касмічны гарадок Каралёў, а лепшай беларускай дружынай стаў віцебскі калектыў.

Сярод прадстаўніц прыгожага полу перамогу святкавала каманда Каралёва, маскоўскія дзяўчаты паказалі другі вынік, а віцяблянкі ва ўпартай барацьбе апярэдзілі Мінск і занялі трэцюю пазіцыю.

Дзмітрый Канахоў, "Віцьбічы"