Вадзім Дзевятоўскі, Аляксей Талай і Мікалай Мартынаў пранясуць «Полымя міру» II Еўрапейскіх гульняў па Віцебскай вобласці
У прыватнасці, факеланосцы наведаюць вядомыя далёка за межамі Беларусі прадпрыемствы: ААТ «Нафтан», у тым ліку завод «Палімір», холдынг «Марка», кандытарскую фабрыку «Віцьба», Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат, Аршанскі ільнозавод. Ацэняць прыгажосць прыродных жамчужын Віцебскай вобласці — Бярэзінскі біясферны запаведнік і рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Ельня», палюбуюцца гісторыка-культурнымі славутасцямі.
Факеланосцамі выступяць вядомыя спартсмены, прадстаўнікі культуры, навукі, мастацтва і бізнесу, грамадскія дзеячы. Сярод ураджэнцаў Віцебскай вобласці, якія плануюць удзельнічаць у забегу, генеральны дырэктар холдынгу «Марка» Мікалай Мартынаў, заслужаная артыстка Беларусі Ларыса Грыбалёва, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў Ігар Каныгін і бронзавы — Вадзім Дзевятоўскі, паралімпійцы Аляксей Талай і Яўген Лук'яненка.
Шасцідзённы марафон па паўночным рэгіёне краіны абяцае стаць яркім і насычаным.
У населеных пунктах, дзе будуць прыпынкі, арганізуюць спартыўна-культурныя святы.