Валерый Лабацэвіч: «Заробак у канверце пазбаўляе работнікаў сацыяльных гарантый, устаноўленых дзяржавай»

Валерий Лобацевич: «Зарплата в конверте лишает работников социальных гарантий, установленных государством»

Валерый Лабацэвіч, начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці:  

— Вельмі ўважліва слухаў выступленне Прэзідэнта Беларусі, асабліва тыя аспекты, якія датычацца непасрэдна эканомікі. Безумоўна, узнятая кіраўніком дзяржавы тэма выплаты заробкаў у канверце вельмі актуальная. Гэта негатыўна адбіваецца ў цэлым на эканоміцы, бо крыніцай такіх выплат з'яўляюцца прыхаваныя даходы, што прыводзіць да недаступлення плацяжоў у бюджэт, а таксама стварае няроўныя канкурэнтныя магчымасці на рынку ў параўнанні з добрасумленнымі плацельшчыкамі. І другі немалаважны аспект — заробак у канверце пазбаўляе работнікаў сацыяльных гарантый, устаноўленых дзяржавай, у тым ліку па пенсійным забеспячэнні.

Таму падатковыя органы пастаянна надаюць гэтаму вельмі сур'ёзную ўвагу. Так, у 2020 годзе на Віцебшчыне выяўлена 35 фактаў выплаты заробку ў канверце, усе вінаватыя службовыя асобы прыцягнуты да адказнасці. Акрамя таго, хачу звярнуць увагу, што ў Падатковым кодэксе з 2021 года ўнесены змены. Цяпер калі падатковы орган пры правядзенні кантрольных мерапрыемстваў або па інфармацыі праваахоўных органаў усталюе факты выплат заробку ў канверце, гэта значыць без адлюстравання ў бухгалтарскім уліку, то падаходны падатак з гэтых сум грамадзяне плаціць не будуць, як раней, а цяжар плацяжоў ляжа на наймальніка. Таму для абароны сваіх правоў я прапаную фізічным асобам, якія сутыкнуліся з гэтай негатыўнай з'явай, звяртацца ў падатковыя органы. Мы абавязкова разабрэмся і дапаможам аднавіць сацыяльную справядлівасць. А кіраўнікоў такіх арганізацый хачу папярэдзіць, што па гэтых фактах будуць прымацца самыя строгія меры рэагавання. Гэта датычыцца не толькі праверак суб'ектаў гаспадарання па прыхаванні выручкі, належнай да падаткаабкладання, але і канкрэтных службовых асоб (кіраўнікоў, заснавальнікаў, галоўных бухгалтараў, а таксама іх блізкіх сваякоў) у межах дэкларавання даходаў і маёмасці.

Усе планаваныя мерапрыемствы па развіцці эканомікі накіраваны, па сутнасці, на павышэнне эфектыўнасці вытворчасці, каб грамадзяне мелі больш годнае заробнае плату, на стымуляванне ўнутранага попыту, што ў канчатковым выніку будзе спрыяць умацаванню фінансавага становішча суб'ектаў гаспадарання, а значыць, і росту падатковых паступленняў у бюджэт.

"Віцебскія весці".