Валавы збор збожжа ў Віцебскай вобласці вырас на 30%
Па словах губернатара, усё было зроблена для дасягнення іншага выніку: па ацэнцы спецыялістаў, на палях рэгіёну было каля 1,2 млн т хлеба. Выйсці на гэты ўзровень рэгіёну не дазволіла надвор'е: вясной на захадзе вобласці два месяцы не было дажджоў, а ў разгар уборкі два тыдні бесперапынных дажджоў прывялі да палягання збожжавых, зарастання іх пустазеллем.
"Разам з тым пасяўная прайшла арганізавана. Ураджайнасць склалася вышэй за ўзровень мінулага года, выкананы дзяржзаказ па пастаўцы збожжа. Па вытворчасці збожжа на 1 бала-гектар ворнай зямлі з паказчыкам 106 кг Віцебская вобласць стала другой пасля Брэсцкай вобласці (112 кг). 100-тысячны намалот пераадолелі два раёны – Аршанскі і Віцебскі", – адзначыў старшыня аблвыканкама.
Мікалай Шарстнёў падкрэсліў, што аграрыі рэгіёну могуць прыстасавацца і прывыкнуць да кліматычных асаблівасцей – ключавога для паўночных земляў фактару ў земляробстве. Для гэтага павінны строга выконвацца ўсе тэхналагічныя рэгламенты, выкарыстоўвацца энергонасычаная тэхніка, людзі павінны быць зацікаўлены ў выніку сваёй працы. У сувязі з гэтым праводзіцца планамерная праца з аграрыямі, у тым ліку з маладымі кадрамі, па іх прафесійнай падрыхтоўцы і матэрыяльным стымуляванні працы, набываецца новая тэхніка ў гаспадаркі.
Сурьёзная ўвага надаецца прывядзенню ў парадак ворных зямель. "Плошча раллі ў ранейшыя гады складала ў Віцебскай вобласці 1,1 млн га. Цяпер - прыкладна 800 тыс. га, аднак і іх неабходна прыводзіць у адпаведнасць з патрабаванымі стандартамі, каб атрымліваць добры ўраджай. Цяпер мы не чапаем невыкарыстоўваемыя, забалочаныя землі, а працуем з тымі, што ўваходзяць у структуру севазвароту. Кожны год прыводзім у парадак каля 10 тыс. га раллі і прылеглыя землі", - адзначыў старшыня аблвыканкама. Мікалай Шарснёў выказаў упэўненасць, што ўжо ў бліжэйшыя пяць гадоў сітуацыя ў раслінаводстве вобласці кардынальна зменіцца, а першыя вынікі стануць бачныя ўжо ў бліжэйшыя тры-чатыры гады.
БелТА.