Валавы збор збожжа ў гаспадарках Беларусі складае амаль 6,7 млн. т
17 жніўня, Мінск /Таццяна Лобас - БЕЛТА/. Валавы збор збожжа ў сельгазарганізацыях Беларусі на раніцу сённяшняга дня склаў 6 млн. 674,3 тыс.т пры ўраджайнасці 38,6 ц/га, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
За мінулыя суткі намалот павялічыўся на 313,3 тыс.т. Калі такі тэмп захаваецца, то ўжо заўтра можна чакаць 7 млн.т.
Мінская, Гродзенская і Брэсцкая вобласці па намалоце збожжа паспяхова пераадолелі мільённы рубеж. Самы высокі намалот у гаспадарак Мінскай вобласці - 1 млн. 707,8 тыс.т. На рахунку сельгазарганізацый Гродзенскай вобласці 1 млн. 309,7 тыс.т, Брэсцкай - 1 млн. 140,4 тыс.т, Гомельскай - 932,9 тыс.т, Магілёўскай - 878,8 тыс.т, Віцебскай - 704,6 тыс.т.
Сёлета сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэйшая за леташнюю на 0,5 ц/га. Самая высокая ўраджайнасць у гаспадарак Гродзенскай вобласці, дзе ў сярэднім з кожнага гектара збіраюць па 46,3 ц.
У цэлым у рэспубліцы ўжо скашана 1 млн. 733,6 тыс.га, што складае 75,3% да плана. На адпаведную дату мінулага года было ўбрана каля 82%. У Брэсцкай вобласці ўжо ўбрана амаль 88%, у Гродзенскай і Гомельскай абласцях - адпаведна 81,8% і 81,6%. У Мінскай вобласці скашана 73,3% запланаванай плошчы, у Магілёўскай - 68,7%, у Віцебскай - каля 60%. У дзень штодня скашваецца па 84,8 тыс.га, што складае 3,7%.
Перад гаспадаркамі пастаўлена задача павялічыць штодзённыя тэмпы косавіцы, каб масавую ўборку збожжавых каласавых закончыць да канца бягучага тыдня.
У кошт дзяржаўных рэспубліканскіх патрэб прададзена 652,7 тыс.т збожжа, што складае 63,7% да плана.
Завяршаецца ўборка піваварнага ячменю. Ён сабраны на плошчы 82 тыс.га, што складае 93,5% да плана. Намалочана 324,5 тыс.т пры сярэдняй ураджайнасці 39,5 ц/га. Падрыхтавана піваварнага ячменю для рэалізацыі ў кошт дзяржзаказу 111,5 тыс.т. Адгружана ў кошт дзяржзаказу 76 тыс.т, або 50% запланаванага аб'ёму.-0-