«ВелаФест у Ганны-2021» пройдзе ў Віцебскім раёне 12 – 13 чэрвеня

«ВелаФест у Ганны – 2021» пройдзе ўжо другі раз. І сёлета спаборніцтвы адбудуцца на пляцоўцы каля рэстарана «Прыазёрны двор «У Ганны» ў вёсцы Доўжа.

12 чэрвеня адбудуцца: аматарскі крос-веламарафон – 3 дыстанцыі (85 км, 50 км, 25 км); аматарскі крос (бег па перасечанай мясцовасці – па прыроднай трасе, па траве, грунце, пагорках і г.д.) – 2 дыстанцыі (21 км, 10 км).

13 чэрвеня ахвотныя змогуць паспаборнічаць у аматарскім кросе-трыатлоне – 2 дыстанцыі. Галоўная – плаванне (1 км), велагонка – 40 км, бег – 10 км. Спрынт-дыстанцыя: плаванне – 0,5 км, велагонка – 20 км, бег – 5 км.

Для гасцей і заўзятараў будуць арганізаваны турніры па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, дартсе, шашках і шахматах, спаборніцтвы па гіравым спорце, прагулкі на конях.