Велапрабег моладзі Саюзнай дзяржавы пройдзе па дарогах Віцебскай вобласці 14 – 17 верасня

Велопробег молодежи Союзного государства проходит по дорогам Витебской области 14 – 17 сентября
60 прадстаўнікоў актыўнай моладзі з Расіі і Беларусі прымаюць удзел у велапрабегу па маршруце: Смаленск - Дзямідаў - Вяліж - Усвяты - Невель - Езярышча - Гарадок - Віцебск - Орша - Глыбокае - Курган Славы

Велапрабег "Моладзь Расіі і Беларусі - дарога ў будучыню Саюзнай дзяржавы" па маршруце: Смаленск - Дзямідаў - Вяліж - Усвяты - Невель - Азе́рышча - Гарадок - Віцебск - Орша - Глыбокае - Курган Славы праходзіць па тэрыторыі вобласці. Агульная працягласць складзе звыш 800 км.

У акцыі прымаюць удзел лідары моладзевых грамадскіх арганізацый, маладыя вучоныя, выкладчыкі і студэнты навучальных устаноў. Усяго ў велапрабегу ўдзельнічае 60 чалавек з Расіі і Беларусі. Праграма велапрабегу ўключае наведванне мемарыяльных комплексаў, ускладанне вянкоў і кветак да абеліскаў і помнікаў воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, удзел у мітынгах, спартыўных святах, канцэртах, сустрэчы з моладзевым актывам, школьнікамі і ветэранамі. Таксама праграмай прадугледжаны правядзенне круглага стала на тэму "Перспектывы супрацоўніцтва моладзі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў рамках Саюзнай дзяржавы" у Смаленску, закладка ў горадзе Дзямідаў "Алеі Дружбы", а таксама тэлемост "Моладзевае міжнароднае супрацоўніцтва, праблемы і перспектывы" паміж гарадамі Віцебск і Масква і многія іншыя мерапрыемствы.

Цырымонія закрыцця велапрабегу адбудзецца 17 верасня на мемарыяльным комплексе "Курган Славы" у Мінскай вобласці.