Венесуэльская прыгажуня Анелі Кінтера марыць пабываць на «Славянскім базары».
30 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларуская сталіца так спадабалася венесуэльскай прыгажуні "Міс Інтэркантыненталь-2009" Анелі Кінтера, што яна зноў прыехала сюды, але на гэты раз не дэфіляваць, а ацэньваць прыгажосць беларускіх дзяўчат на конкурсе "Міс Беларусь". Напярэдадні адкрыцця фіналу конкурсу Анелі Кінтера распавяла карэспандэнту БЕЛТА, што для яе беларускія дзяўчаты - увасабленне жаночай прыгажосці, а Беларусь яна ўспрымае як сваю другую радзіму.
"Мне вельмі падабаецца Мінск, як у ім усё добра арганізавана для жыцця і адпачынку людзей. Венесуэльцам трэба вучыцца ў беларусаў архітэктуры і будаўніцтву, стварэнню гарадской інфраструктуры", - адзначае Анелі Кінтера.
Венесуэльская прыгажуня марыць пабываць на "Славянскім базары ў Віцебску", пра які так шмат чула. Дарэчы, культура Венесуэлы таксама прадстаўлена на гэтым фестывалі мастацтваў, выступленні венесуэльскіх музычных калектываў вельмі цёпла сустракаюць гледачы.
Уладальніца тытула "Міс Інтэркантыненталь-2009" пасля сваёй перамогі на міжнародным конкурсе, які адбыўся ў мінулым годзе ў Мінску, імкнецца ўсяляк прапагандаваць не толькі беларускую культуру, але і прадукцыю. Дзяўчына лічыць, што беларускія тавары будуць запатрабаваны ў Венесуэле, і сярод першых называе прысмакі, асабліва зефір, якога ў яе на радзіме не вырабляюць. А яшчэ ёй вельмі спадабаўся беларускі абутак, але гэты тавар, на жаль, не знойдзе попыту ў гарачай Венесуэле. Тым не менш Анелі Кінтера падчас шопінгу па беларускіх крамах, відаць, ужо набыла сабе боцікі. Яны ёй абавязкова спатрэбяцца, бо дзяўчына збіраецца яшчэ не раз наведаць нашу краіну.-0-