Вернісаж пад адкрытым небам пачаў працу ў фестывальным Віцебску

Вернисаж под открытым небом начал работу в фестивальном Витебске

Вернісаж пад адкрытым небам пачаў працу ў фестывальным Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва.

Карцінная галерэя пад адкрытым небам "Віцебскі вернісаж" размясцілася ў гістарычнай частцы горада на вуліцах Суворава і Крылова, паблізу Віцебскага краязнаўчага музея. Аб сваім жаданні прыняць удзел у праекце заявілі каля 200 мастакоў і майстроў партрэта з Беларусі, Расіі, Украіны. На вернісажы таксама прадстаўлена сувенірная прадукцыя нацыянальнай і віцебскай тэматыкі, будзе арганізавана адкрытая музычная пляцоўка.

Побач з мастакамі на вуліцах Талстога і Пушкіна размесціцца 250 майстроў з Беларусі, Расіі, Украіны і Латвіі - гэта ўдзельнікі свята-кірмашу народных рамёстваў і мастацтваў "Горад майстроў", які традыцыйна праходзіць у Віцебску падчас "Славянскага базару".

XXIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 10 па 14 ліпеня. Чакаецца, што ў мерапрыемствах возьмуць удзел прадстаўнікі каля 30 краін.

Алена Ціханава