Верхнядзвінск пашырыў свае межы амаль на 220 га
16 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Верхнядзвінск павялічыў сваю плошчу амаль на 220 га. Рашэнне аб змяненні межаў райцэнтра прынята сёння на чарговай сесіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пашырэнне межаў горада прадугледжваецца Генпланам, якім вызначаны тэрыторыі, неабходныя для яго развіцця. У цяперашні час у Верхнядзвінску актыўна вядзецца жыллёвае будаўніцтва - як шматкватэрных жылых дамоў, так і індывідуальнае будаўніцтва. Для ліквідацыі дэфіцыту свабодных участкаў распрацавана праектная дакументацыя на раён індывідуальнай жылой забудовы Паўднёвы-Усход, якая прадугледжвае 85 зямельных участкаў для такога будаўніцтва. Генпланам таксама прадугледжана будаўніцтва ў гэтым мікрараёне дзіцячага садка, харчовай і прамтаварнай крам, аўтазапраўкі.
У выніку змянення межаў у гарадскую рысу ўвойдуць землі 9 землекарыстальнікаў і землі запасу. На падставе Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі змяненне межаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак не цягне спынення правоў на зямельныя ўчасткі.-0-