Верхнядзвінскія чыноўнікі паказваюць прыклад сваім землякам у барацьбе з тытунем
19 лістапада, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Верхнядзвінскія чыноўнікі паказваюць прыклад сваім землякам у барацьбе з тытунем, расказала карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела ідэалагічнай работы Верхнядзвінскага райвыканкама Наталля Кісялевіч.
На працягу амаль двух гадоў у будынку райвыканкама ніхто не паліць. Прыклад усім паказаў старшыня Верхнядзвінскага райвыканкама, калісьці заўзяты курэц Ігар Маркавіч. Следам за ім паліць на працы перасталі і астатнія чыноўнікі. Ініцыятыву райвыканкама падтрымалі ўстановы адукацыі, аховы здароўя і сацыяльнай сферы - цяпер тут няма нават месцаў для курэння.
Прадпрыемствы таксама не засталіся ўбаку і сталі стымуляваць сваіх работнікаў расстацца з згубнай звычкай. Узамен сталі прапаноўваць праводзіць час у спортзале, аб'яўляючы спартыўныя гадзіны і арандуючы залы для заняткаў. Па словах Наталлі Кісялевіч, у вёсцы Коханавічы, напрыклад, спортзал мясцовай школы працуе да 22.00 - займаюцца там не толькі падлеткі, але і іх мамы і таты - работнікі мясцовага СПК.-0-