Верхнядзвінскія ратавальнікі выцягнулі з палонкі мужчыну

25 сакавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Супрацоўнікі Верхнядзвінскага раённага аддзела па НС выратавалі мужчыну, які церпеў бедства на рацэ, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо. Паведамленне аб чалавеку, які трапіў у бяду, паступіла ў РОНС увечары 24 сакавіка. Гэта адбылося на рацэ Дрыса ў межах горада Верхнядзвінска. Ужо праз дзве хвіліны ратавальнікі былі на месцы здарэння і з дапамогай санак-валакуш выцягнулі мужчыну з палонкі. Непрацуючы мясцовы жыхар з дыягназам агульнае пераахаладжэнне арганізма быў шпіталізаваны ў цэнтральную раённую бальніцу, яго стан ацэньваецца як здавальняючы. Як устаноўлена, мужчына 1952 года нараджэння, які быў у стане алкагольнага ап'янэння, вырашыў перайсці раку па лёдзе і ў нейкі момант праваліўся ў ваду, а спробы выбрацца самастойна не мелі поспеху. Мінакі, якія пачулі крыкі аб дапамозе, і выклікалі ратавальнікаў. -0-