Верхнядзвінскія сыры ўдастоены «золата» на найбуйнейшай аграпрамысловай выставе ў Маскве
Верхнядзвінскі масласырзавод удастоены найвышэйшай узнагароды 15-й Расійскай аграпрамысловай выставы «Залатая восень-2013».
Верхнядзвінскі масласырзавод удастоены найвышэйшай узнагароды 15-й Расійскай аграпрамысловай выставы «Залатая восень-2013».
Па выніках конкурсу
«За вытворчасць высокакачакаснай біялагічна бяспечнай харчовай прадукцыі», праводзімага ў рамках выставы, залаты медаль прысуджаны ААТ «Верхнядзвінскімасласырзавод» за сыр «Старадараўскі» еўрапейскай серыі. Як адзначылі на прадпрыемстве, удзел у конкурсе быў цудоўнай магчымасцю атрымаць незалежную прафесійную ацэнку сваёй прадукцыі, а форум спрыяў пазіцыянаванню і прасоўванню вырабаў з паўночнага рэгіёна Беларусі на расійскім рынку.Найбуйнейшая выстава ў сферы аграпрамысловага комплексу праходзіла 9 – 12 кастрычніка ва Усерасійскім выставочным цэнтры ў Маскве. У ёй прынялі ўдзел 18 беларускіх кампаній. Усяго ж у сталіцу Расіі прыбылі больш за 2500 прадпрыемстваў і арганізацый з 25 краін свету і 60 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі. Ключавым мерапрыемствам
«Златая восень» стаў Міжнародны інвестыцыйны форум «Інвестыцыі ў АПК: роля дзяржавы і бізнесу». Для спецыялістаў прайшлі семінары, дыскусійныя «круглыя сталы» і розныя майстар-класы.Вольга Маслоўская, "Віцебскія весці"