Верхнядзвінскі камбайнер Уладзімір Лапкоўскі першым у Віцебскай вобласці намалаціў 2 тыс. т збожжа
15 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Камбайнер Уладзімір Лапкоўскі з Верхнядзвінскага раёна першым у Віцебскай вобласці па ходзе ўборачнай намалаціў 2 тыс. т збожжа новага ўраджаю, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў абласным камітэце прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Лідэр уборачнай кампаніі працуе на камбайне New-Holland у ААТ "Прудзінкі" і, па дадзеных на раніцу 15 жніўня, у яго актыве намалот у аб'ёме 2 тыс. 65 т. Арганізатары абласнога аператыўнага спаборніцтва (абкам прафсаюзаў АПК і камітэт па сельскай гаспадарцы аблвыканкама) заахвоцяць камбайнера грашовай прэміяй у памеры 12 базавых велічынь (адна базавая велічыня цяпер роўная Br35 тыс.) і ганаровым дыпломам.
У ААТ "Прудзінкі" працуюць і перадавікі абласнога аператыўнага спаборніцтва сярод маладзёжных экіпажаў (да 31 года). Маладыя камбайнеры Сяргей Гапановіч і Аляксей Пілюшын на камбайне КЗС-1218 скасілі каля 350 га і намалацілі крыху больш за 1,5 тыс. т збожжа, стаўшы такім чынам першымі сярод равеснікаў, якія пераадолелі гэты прызавы рубеж па намалоце. У адпаведнасці з умовамі спаборніцтва старшы камбайнер і памочнік камбайнера будуць заахвочаны прэміямі адпаведна 7 і 6 базавых велічынь, а таксама памятнымі падарункамі.
Усяго ў Віцебскай вобласці звыш адной тысячы тон намалацілі 90 экіпажаў, сярод якіх 9 маладзёжных, а таксама 10 экіпажаў, якія намалацілі звыш 1,5 тыс. т.-0-