Верхнядзвінскі масласырзавод першым у Беларусі пацвердзіў у ЕС высокую якасць сваёй прадукцыі
20 лістапада, Верхнядзвінскі раён /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Верхнядзвінскі масласырзавод першым у Беларусі атрымаў сертыфікат адпаведнасці сістэме менеджменту якасці LST EN ISO 9001:2008 і бяспекі харчовых прадуктаў LST EN ISO 22000:2005, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як растлумачыў журналістам міністр сельскай гаспадаркі Беларусі Сямён Шапіра, гэты сертыфікат выдадзены літоўскім органам па сертыфікацыі, акрэдытаваным пры Нацыянальным бюро Літоўскай Рэспублікі і ўпаўнаважаным ЕС праводзіць аўдыт і выдаваць сертыфікаты адпаведнасці еўрапейскім патрабаванням якасці і бяспекі. Сертыфікат пацвярджае высокае якасць беларускай прадукцыі. "Гэта акно ў Еўропу для нашай прадукцыі", - падкрэсліў міністр.
Верхнядзвінскі масласырзавод створаны ў 1964 годзе. Прадпрыемства акцыянавана ў 1999 годзе. Завод спецыялізуецца на вытворчасці цвёрдых сычужных сыроў. Удзельная вага жывёльных сыроў у агульным аб'ёме вытворчасці прадукцыі складае больш за 60%. За 10 месяцаў бягучага года выраблена прадукцыі на Br47,4 млрд., што на 16,3% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Аб'ём вытворчасці спажывецкіх тавараў узрос на 32,4% і склаў Br38,1 млрд.-0-