Верхнядзвінскі масласырзавод у студзені-верасьні павялічыў экспарт на 30%
28 верасня, Верхнядзвінск /Таццяна Лобас - БЕЛТА/. Верхнядзвінскі масласырзавод за 9 месяцаў бягучага года павялічыў экспарт прадукцыі на 30%. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік аддзела збыту і забеспячэння прадпрыемства Святлана Цыро.
Агульны аб'ём экспарту таварнай прадукцыі склаў $7,3 млн. У параўнанні з мінулым годам значна павялічыўся экспарт цвёрдых сыроў. У прыватнасці, у студзені-верасні іх рэалізавана 1941 т, а ў аналагічны перыяд мінулага года было прададзена толькі 837 т. Павялічыліся пастаўкі сметанковага масла - з 370 т у 2008 годзе да 397 т у 2009 годзе. Экспарт прадукцыі ажыццяўляецца пераважна ў расійскія рэгіёны.
Сыры і сметанковае масла адгружаюцца ў Маскву, Санкт-Пецярбург. Прапрацоўваюцца пытанні па пастаўцы прадукцыі ў Новасібірскую і Пермскую вобласці. "Наша прадукцыя расійскім спажыўцам падабаецца, яе добра ведаюць. Сыры і сметанковае масла прадстаўлены ва ўсіх гіпермаркетах Масквы і крамах побач з домам", - распавядае Святлана Цыро. Па яе словах, устаноўка на заводзе новай лініі па вытворчасці сыроў дазволіла значна павялічыць якасць прадукцыі, што прыкметна адбілася на ўзроўні продажаў. Толькі за апошнія два месяцы экспарт павялічыўся больш чым на 50%. Найбольшым попытам карыстаюцца цвёрдыя сыры.
У 2010 годзе прадпрыемства плануе стварыць гандлёвае прадстаўніцтва ў Маскве, што дазволіць прыкметна актывізаваць пастаўкі прадукцыі ў далёкія расійскія рэгіёны. У бягучым годзе масласырзавод пачаў асвойваць новыя рынкі збыту: ажыццёўлены пробныя партыі прадукцыі (у асноўным сметанковага масла) ва Украіну і Казахстан.
Верхнядзвінскі масласырзавод створаны ў 1964 годзе. Акцыянаваны ў 1999 годзе. Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці цвёрдых сычужных сыроў. Удзельная вага жывёльных сыроў у агульным аб'ёме вытворчасці прадукцыі складае больш за 60%. За 8 месяцаў бягучага года выраблена прадукцыі на Br38,4 млрд., што на 16,8% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Вытворчасць спажывецкіх тавараў узрасла на 35,6% і склала Br31,8 млрд.-0-