Вясенне-палявыя работы аграрыям Прыдзвіння трэба будзе правесці ў сціслыя тэрміны

Весенне-полевые работы аграриям Придвинья предстоит провести в сжатые сроки

Сёлета пасяўная кампанія наўрад ці акажацца простай. Зіма пакуль не спяшаецца сыходзіць, таму наступлення цяпла лепш чакаць, што называецца, у поўнай баявой гатоўнасці. Вяснова-палявыя работы неабходна будзе ажыццявіць літаральна за два тыдні і завяршыць паўсюдна да 5 мая, адзначыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, выступаючы на сесіі абласнога Савета дэпутатаў. Каб вырашыць пастаўленую задачу, сяўба павінна пачынацца ў пяць гадзін раніцы і працягвацца да дзевяці вечара, падкрэсліў кіраўнік вобласці. А значыць, на кожны трактар трэба 2-3 механізатара, якія змогуць працаваць паслядоўна.

– Сёлета трэба будзе правесці работы на велізарнай плошчы. Неабходна пасеяць вясной больш за 500 тысяч гектараў яравых культур, 100 тысяч гектараў кукурузы, больш за 50 тысяч – рапсу, 20 тысяч – лёну, – сказаў Аляксандр Мікалаевіч. – Для гэтага спатрэбіцца дапамога ўсяго насельніцтва Віцебскай вобласці.
Было сказана і пра тое, што не павінны застацца без падтрымкі таксама фермерскія і асабістыя падсобныя гаспадаркі. Бо яны таксама ўносяць свой уклад у забеспячэнне харчовай бяспекі.

Лілія Іўчанка, «Віцебскі рабочы».